Пра гэта паведамілі на сайце [1] прадпрыемства.
«РУП «Белтэлекам» з 8 жніўня бягучага года адзначае значны рост трафіку, які паступае з знешніх IP сетак з-за межаў Беларусі. Сістэмамі прадпрыемства на працягу апошніх сутак фіксуюцца множныя кібератакі рознай ступені інтэнсіўнасці на сайты дзяржаўных органаў і рэсурсы Белтэлекама. Гэта прывяло да значнай перагрузкі каналаў, збою і выхаду з ладу тэлекамунікацыйнага абсталявання і, як следства, цяжкасцей з доступам для абанентаў да асобных рэсурсаў і сэрвісаў сеткі Інтэрнэт.
РУП «Белтэлекам» прыкладае максімальныя намаганні па аднаўленні сітуацыі да канца дня 10 жніўня. Прыцягнуты ўсе спецыялісты і тэхнічныя сродкі. Праца вядзецца бесперапынна ў кругласутачным рэжыме».
Спасылкі
[1] https://beltelecom.by/news/main/vnimaniyu-abonentov-3
[2] https://zviazda.by/be/tags/beltelekam
[3] https://zviazda.by/be/tags/kiberataki
[4] https://zviazda.by/be/tags/internet