Арганізатары незаконных акцый выкарыстоўвалі людзей як расходны матэрыял, прыцягваючы для ўдзелу ў незаконных мерапрыемствах, заявіў міністр унутраных спраў Юрый Караеў, інфармуе БЕЛТА [1].
“Спробы разгайдаць сітуацыю і ўнесці разлад у грамадства прадпрымаліся тымі, каму абыякавыя інтарэсы Беларусі і яе жыхароў”, – адзначыў міністр.
“Відавочна, што арганізатары выкарыстоўвалі людзей як расходны матэрыял, прыцягваючы для ўдзелу ў масавых мерапрыемствах. Не грэбавалі такім брудным прыёмам, як прыкрыццё дзецьмі”, – заявіў кіраўнік МУС.
Юрый Караеў падкрэсліў, што праваахоўнікі неаднаразова папярэджвалі людзей і прасілі быць стрыманымі, не паддавацца на ўздзеянне інфармаацыйных тэхналогій маніпулявання грамадскай свядомасцю, кіравацца здаровым сэнсам. “На жаль, не ўсе нас пачулі. У выніку пацярпелі як удзельнікі несанкцыянаваных акцый, так і супрацоўнікі міліцыі”, – канстатаваў міністр.
“Заяўляем, што не дапусцім дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне. Сіл і сродкаў для гэтага дастаткова. Папярэджваем, што любыя парушэнні заканадаўства будуць спыняцца, а вінаватыя – прыцягвацца да адказнасці”, – сказаў кіраўнік МУС.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/karaev-organizatory-nezakonnyh-aktsij-ispolzovali-ljudej-kak-rashodnyj-material-402354-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-karaeu-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/mus