З 9 па 11 жніўня РУП «Белтэлекам» фіксаваліся множныя кібератакі рознай ступені інтэнсіўнасці. У гэтай сувязі па незалежных ад правайдэра абставінах у абанентаў часткова адсутнічаў доступ да сэрвісаў і рэсурсаў сеткі інтэрнэт, гаворыцца [1] на сайце прадпрыемства.
Прадпрыемствам праведзена праца па павелічэнні магутнасці сістэмы анты-DDоS, што дазволіла на значнай частцы знешняга шлюза ажыццявіць ачыстку ад несанкцыянаванага трафіку. Прынятыя меры далі магчымасць аднавіць доступ да сэрвісаў і рэсурсаў сеткі інтэрнэт у поўным аб’ёме.
Пераразлік абаненцкай платы будзе праведзены ва ўстаноўленым парадку.
«Белтэлекам» яшчэ раз прыносіць выбачэнні і спадзяецца на разуменне.
Прэв’ю: akket.com
Спасылкі
[1] https://beltelecom.by/news/main/vosstanovlen-v-polnom-obeme-dostup-k-servisam-i-resursam-seti-internet
[2] https://zviazda.by/be/tags/internet
[3] https://zviazda.by/be/tags/beltelekam