Кабінет міністраў Украіны падтрымаў чарговыя рашэнні па выхадзе Украіны яшчэ з дзвюх структур Садружнасці незалежных дзяржаў. Пра гэта УНН паведамляе [1] са спасылкай на прэс-службу МУС Украіны.
«У прыватнасці, урад падтрымаў выхад Украіны з пагаднення паміж урадамі СНД аб супрацоўніцтве ў падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі ваенных кадраў для памежных войскаў дзяржаў-удзельніц СНД. Таксама ўрад ухваліў праект указа Прэзідэнта Украіны аб выхадзе Украіны з Савета камандуючых пагранічнымі войскамі», — гаворыцца ў паведамленні.
Паведамляецца, што гэтыя міжнародныя дагаворы заключылі ў Маскве ў 1995 і 1992 гадах адпаведна.
Спасылкі
[1] https://www.unn.com.ua/ru/news/1885580-kabmin-skhvaliv-vikhid-ukrayini-z-sche-dvokh-ugod-snd
[2] https://zviazda.by/be/tags/ukraina