Міністэрствам унутраных спраў у межах кампетэнцыі па-ранейшаму прымаюцца неабходныя меры па ахове правапарадку і арганізацыі грамадскай бяспекі ў краіне. Такую інфармацыю размясціла [1] ў сваім Telegram-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.
Учора на розных інтэрнэт-рэсурсах размяшчаліся заклікі да блакавання дарог. У сталіцы фіксаваліся факты і спробы перакрыцця праезнай часткі праспекта Незалежнасці ў раёне ЦУМа, у мікрараёнах «Малінаўка» і «Серабранка», па вуліцы Сурганава і іншых. У сувязі з гэтым грамадскі транспарт хадзіў з перабоямі.
За ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах з 12 на 13 жніўня былі затрыманыя каля 700 чалавек. Беспарадкі па краіне страцілі масавасць, аднак узровень агрэсіі ў адносінах да праваахоўнікаў застаецца высокім. Усяго ў выніку супрацьпраўных дзеянняў грамадзян 9-13 жніўня пацярпелі 103 праваахоўнікі, з якіх 28 шпіталізаваны.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus
[3] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/nesankcyyanavanaya-akcyya