Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч 10 жніўня выказаўся журналісту часопіса «Беларуская думка» наконт асаблівасцяў сёлетняй электаральнай кампаніі, перспектыў развіцця сацыяльнай сферы з улікам тэзісаў, агучаных падчас Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
Віктар Лісковіч таксама адказаў на пытанні, якія датычацца работы з моладдзю, фарміравання ў яе патрыятызму і адказнай грамадзянскай пазіцыі. Інтэрв'ю апублікуюць у чарговым нумары выдання.
У гэты ж дзень старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці сустрэўся з намеснікам міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандрам Румакам. Грунтоўная размова прадстаўнікоў заканадаўчай і выканаўчай галін улады была прысвечана пытанням сацыяльнай абароны ўразлівых катэгорый насельніцтва, забеспячэння належнага функцыянавання інтэрнатных устаноў у перыяд пандэміі, работы са зваротамі грамадзян. На думку Віктара Лісковіча, сацыяльная абарона насельніцтва заўсёды будзе знаходзіцца ў фокусе ўвагі дзяржавы.
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец у аўторак прыняла ўдзел у пасяджэнні адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы.
Выступаючы па пытанні аб рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» ў Маскоўскім раёне горада Мінска, парламентарый адзначыла, што работа па забеспячэнні занятасці павінна праводзіцца на ўсіх узроўнях (рэспубліканскім, абласным, раённым, гарадскім) і насіць планамерны характар, — перадае прэс-служба Савета Рэспублікі. «Адна з асноўных задач дзяржавы — даць людзям магчымасць працаваць і сваёй працай забяспечваць свой дастатак», — сказала Таццяна Рунец прысутным на сустрэчы.
Сенатар звярнула ўвагу кіраўніцтва раёна на важнасць аказання кансультацыйнай, метадычнай і прававой дапамогі грамадзянам, не занятым у эканоміцы, для іх працаўладкавання.
Прэв’ю: sovrep.gov.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/parlament
[3] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki