Афіцыйны зварот Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя размешчаны ў telegram [1]-канале [2] Міністэрства аховы здароўя.
Міністэрства аховы здароўя з хваляваннем сочыць за сітуацыяй, якая развіваецца ў апошнія дні. Хваля гвалту, паламаныя лёсы і страчанае здароўе.
Мы, урачы, закліканы абараняць і берагчы самае каштоўнае з таго, што ёсць у чалавека — яго жыццё і здароўе, не можам абыякава назіраць за тым, што адбываецца. Жыццё і здароўе (усіх без выключэння) грамадзян нашай краіны — бясцэнны!
Мы звяртаемся да ўсіх суайчыннікаў — спыніце раскручванне спіралі гвалту на вуліцах нашых гарадоў, не трэба правакаваць адзін аднаго! Мы хочам, каб у краіне зноў гучаў дзіцячы смех, а не выццё сірэн і гудкоў, гукі выбухаў, мы хочам адчуваць атмасферу радасці і спакою.
Жыццё вельмі крохкае і хуткаплыннае, здароўе лёгка страціць, не трэба марнаваць гэты бясцэнны дар на правакаванне гвалту і заахвочваць раскол, які намеціўся ў грамадстве!
Памятайце, нам усім разам жыць у гэтай краіне!
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@minzdravbelarus
[2] https://web.telegram-канале
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/medyki