На наступным тыдні тэлеканал «Беларусь 3» прапануе гледачам успомніць пра дні народзінаў вядомых дзеячаў культуры.
17 жніўня народнаму артысту СССР Алегу Табакову магло б споўніцца 85 гадоў. Да гэтай даты ў эфір выйдзе меладрама «Калі можаш, прабач...» з удзелам славутага акцёра.
18 жніўня да дня нараджэння беларускага мастака Аляксандра Ксяндзова выйдзе адмысловы выпуск праграмы «Майстэрня. Гісторыя аднаго мастака».
20 жніўня, у дзень нараджэння акцёра, рэжысёра і сцэнарыста Івана Паўлава, тэлеканал пакажа адну з яго рэжысёрскіх работ — камедыю «На спіне ў чорнага ката».
А 23 жніўня, ушаноўваючы памяць народнага паэта БССР Пімена Панчанкі, стваральнікі дакументальна-біяграфічнага праекта «Запіскі на палях» прапануюць паглядзець серыю «Пімен Панчанка: сінія касачы для паэта-філосафа».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/teletydzen
[3] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen