Па ініцыятыве швейцарскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з членам Федэральнай рады, кіраўніком Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыі Іньяцыа Касісам, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе МЗС Беларусі.
«У цэнтры ўвагі знаходзіліся мінулыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і актуальная сітуацыя ў нашай краіне. Уладзімір Макей выказаў удзячнасць швейцарскаму боку за забеспячэнне бяспекі і парадку ў ходзе галасавання на выбарчым участку ў пасольстве Беларусі ў Швейцарыі», — распавялі ў прэс-службе ведамства.
Беларускі бок адзначыў гатоўнасць да канструктыўнага і аб’ектыўнаму дыялогу з замежнымі партнёрамі па ўсіх пытаннях, звязаных з развіццём падзеяў у Беларусі падчас выбарчай кампаніі і пасля яе завяршэння.
«Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у працягу паспяховага развіцця беларуска-швейцарскіх адносін», — дадалі ў МЗС.
Прэв’ю: belarus.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/belarus-gotova-k-objektivnomu-dialogu-po-vsem-voprosam-svjazannym-s-razvitiem-sobytij-v-strane-makej-402826-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/shveycaryya
[4] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey