Дзяржаўныя школы ў Турцыі пачнуць дыстанцыйнае навучанне на тыдзень раней, чым было запланавана, — 31 жніўня, а паўнавартасны школьны працэс стартуе 21 верасня. Як паведамляе ўласны карэспандэнт Укрінфарм, пра гэта заявіў [1] міністр адукацыі Турцыі Зія Сельчук.
«У нашай краіне звыш 1 мільёна выкладчыкаў. Я таксама адзін з іх. Усе мы будзем з дзецьмі. Калі мы сапраўды верым, мы перажывем «школьнае хваляванне» належным чынам і ў гэтым годзе», — сказаў міністр.
Ён паведаміў, што навучанне ў школах дзяржаўнай формы ўласнасці пачнецца з 31 жніўня. Раней планавалася, што пасля 11-тыднёвых летніх канікулаў (навучальны год завяршыўся 19 чэрвеня) дзеці пойдуць у школу 7 верасня.
Паўнавартаснае навучанне пачнецца 21 верасня. Мінадукацыі выпусціла падрабязную інструкцыю па арганізацыі навучальнага працэсу, праверкі стану здароўя дзяцей, арганізацыі навучальнай прасторы з захаваннем сацыяльнай дыстанцыі, патрабаванняў да дэзінфекцыі.
За мінулыя суткі ў Турцыі было выяўлена 1212 новых выпадкаў COVID-19, 18 пацыентаў памерлі, 934 ачунялі. За суткі было зроблена больш 67,2 тысячы тэстаў.
Прэв’ю: mosreg.ru
Спасылкі
[1] https://www.ukrinform.ru/rubric-world/3080995-ucebnyj-god-v-turcii-nacnetsa-ranse-nesmotra-na-koronavirus.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/turcyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/shkola
[4] https://zviazda.by/be/tags/vuchni
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus