У Беларусі павялічаны цэны на каштоўныя металы ў вырабах i ломе, якія скупляюць у фізічных асоб. Адпаведная пастанова Міністэрства фінансаў ад 3 жніўня 2020 года №30 сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА [1].
Кошт за 1 г золата ў вырабах i ломе для 375-й пробы павялічыцца да Br47,39, для 500-й пробы - да Br63,19, для 583-й і 585-й пробаў - да Br73,93, для 750-й пробы - да Br94,79. Для золата 900-й пробы скупачны кошт вырасце да Br113,74, для 916-й пробы - да Br115,76, для 950-й пробы - да Br120,6, для 958-й пробы - да Br121,07.
Плаціну 950-й пробы будуць скупляць па Br56,34 за 1 г.
Кошт за 1 г срэбра 750-й пробы складзе Br1,06, 800-й пробы - Br1,13, 875-й пробы - Br1,23, 916-й пробы - Br1,29, 925-й пробы - Br1,3 і 960-й пробы - Br1,35.
Пастанова ўступае ў сілу з 17 жніўня.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/v-belarusi-uvelicheny-tseny-na-skupaemye-u-fizlits-dragmetally-402835-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kashtounyya-metaly