У аператыўна-дзяжурную службу Салігорскага РАУС з прыёмнага аддзялення раённай бальніцы паступіла паведамленне аб дастаўленнi з колата-рэза раны шыі дастаўлены 50-гадовы салігарчанін. На жаль, выратаваць мужчыну не ўдалося, паведамляе МВД [1].
У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі Салігорскага РАУС было ўстаноўлена, што каля 19 гадзін мужчына, праязджаючы на веласіпедзе па вул. Паркавай, сустрэў раней наглядна знаёмага 67-гадовага гараджаніна. Паміж мужчынамі былі складаныя адносіны, таму сварка не прымусіла сябе доўга чакаць. У ходзе бойкі пешаход і ўдарыў веласіпедыста ў шыю садовымі нажніцамі.
Па дадзеным факце Салігорскім РАСК праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://minobl.mvd.gov.by/ru/news/2787
[2] https://zviazda.by/be/tags/saligorsk