Аграэкафестываль «Спораўскі сенажаці 2020» перанесены на наступны год, паведамілі БЕЛТА [1] арганізатары.
Мерапрыемства было запланавана на 15 ліпеня. «Для забеспячэння бяспекі і абароны здароўя насельніцтва, папярэджання распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Бярозаўскага раёна прынята рашэнне аб адмене аграэкафестывалю «Спораўскія сенажаці - 2020», - адзначылі арганізатары.
Пляцоўкай для штогадовага свята традыцыйна выступае рэспубліканскі біялагічны заказнік «Спораўскі». Галоўнае мерапрыемства форуму - чэмпіянат па ручной касьбе - павінен быў адбыцца ў 14-ы раз. Для ўдзелу ў ім зарэгістравалася больш за 20 каманд з розных рэгіёнаў Беларусі. Па завяршэнні спаборніцтваў касцоў планаваліся сёмыя па ліку спаборніцтвы «Футбол на балоце».
«Нам вельмі шкада, але здароўе гасцей і ўдзельнікаў фестывалю для нас вышэй за ўсё. Здарылася так, што каранавірус дабраўся і да нас. Спадзяемся, што сітуацыя зменіцца і ў наступным годзе мы зможам арганізаваць прыгожае свята для аматараў прыроды і актыўнага адпачынку», - сказаў дырэктар заказніка Вадзім Пратасевіч.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/ekofestival-sporovskie-senokosy-perenesli-na-sledujuschij-god-402907-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/festyval