Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
Прэзідэнты абмеркавалі сітуацыю, якая складваецца ўнутры і вакол Рэспублікі Беларусь.
Аляксандр Лукашэнка анансаваў тэлефонную размову сёння раніцай на нарадзе [2] ў Мінску.
Трэба звязацца з Пуціным, Прэзідэнтам Расіі, каб я мог з ім перагаварыць цяпер. Таму што гэта ўжо пагроза не толькі Беларусі. Ведаеце, некаторыя расіяне, я гляджу, там, занадта разумныя, пачынаюць крычаць: вось, Беларусь, так, не гэтак ... Я хачу сказаць, што абарона сёння Беларусі — гэта не менш, чым абарона ўсёй нашай прасторы, Саюзнай дзяржавы, і прыклад іншым. Калі беларусы не вытрымаюць, пакоціцца гэтая хваля туды. Таму за нас так ўчапіліся», - падкрэсліў Прэзідэнт.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/sostojalsja-telefonnyj-razgovor-lukashenko-s-putinym-402942-2020/
[2] http://zviazda.by/be/news/20200815/1597483402-lukashenka-ne-treba-zakalyhvac-mirnymi-akcyyami-my-bachym-shto-u-glybini
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin