Малады чалавек змог захаваць на відэа вельмі незвычайнага хамяка, які сваімі здольнасцямі ўразіў юзэраў сеткі. Кадры апублікавалі ў YouTube, піша [2] БелТА.
Падчас выставы ў Чалябінску адзін з акварыумаў быў запоўнены некалькімі хамякамі. Маленькія звяркі міла адпачывалі і елі, але пазней заўважылі камеру. Тут і пачалося самае цікавае.
Адзін з хамякоў падабраўся да краю і зрабіў задняе сальта. Прычым, атрымалася ў яго гэта настолькі эфектна, што шмат хто быў здзіўлены акрабатычным здольнасцях звярка. Не дзіўна, што кадры хутка сабралі мноства праглядаў, а ў каментарах людзі пачалі жартаваць: «Чалябінскія хамякі настолькі суровыя», «У Расіі нават хамякі могуць вас здзівіць», «Вось тут я і ачмурэў».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://www.belta.by/kaleidoscope/view/homjak-udivil-vseh-kogda-sdelal-403142-2020/
[3] https://zviazda.by/be/tags/hamyak
[4] https://zviazda.by/be/tags/videa
[5] https://zviazda.by/be/tags/kaleydaskop