Цэнтральны навукова-даследчы iнстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў з 5 чэрвеня да 15 лiпеня 2020 года ў рамках iнфармацыйнай кампанii «Раскажы пра сваю крынiцу» правёў конкурс на найлепшыя работы па iнвентарызацыi крынiц малой радзiмы.
— Да ўдзелу ў конкурсе запрашалiся ўсе ахвотныя, а праходзiў ён у фармаце анлайн, — расказала вучоны сакратар iнстытута Ганна ГРЫБ. — Паводле папярэднiх вынiкаў стала вядома, што ў iм узялi ўдзел больш за 60 чалавек, абследавана больш за 200 крынiц, з iх упершыню выяўленых i абследаваных — 76. Даслана больш за 700 фотаздымкаў крынiц i больш за 10 вiдэаматэрыялаў.
Падрабязная iнфармацыя пра вынiкi конкурсу i яго пераможцаў будзе размешчана ў найблiжэйшы час на сайце ЦНДIКВВР. Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца на VI Мiжнародным водным форуме «Крынiцы Беларусi», якi пройдзе ў Мiнску з 3 да 4 лiстапада.
А пакуль РУП «ЦНДIКВВР» выказвае вялiкую ўдзячнасць усiм удзельнiкам конкурсу!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/ekalogiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/krynica
[4] https://zviazda.by/be/tags/raskazhy-pra-svayu-krynicu
[5] https://zviazda.by/be/tags/konkurs