Другі хлеб паспеў, і вяскоўцы стараюцца выкарыстаць пагодныя дні, каб сабраць ураджай. Да таго ж, цяперашнія выхадныя — добрая нагода скарыстацца дапамогай дзяцей і ўнукаў, якія праводзяць апошнія дні канікул у вёсцы.
Кіпіць работа на агародзе жыхароў вёскі Коладна Камянецкага раёна Лідзіі і Віктара Асіпукоў. На падворку гаспадары маюць свой трактар. Таму сабраліся з сям’ёй малодшага сына Алега і выйшлі ў поле з самага ранку. Да абеду амаль справіліся з работай. Унукі таксама дапамагалі. Заўтра Лёшу з Мацвеем збірацца ў школу.
«Вядома, летась сабралі больш, — гаворыць гаспадыня Лідзія Іванаўна. — Гэты год выдаўся не такі ўдалы для бульбы, але ж зімой будзем з бульбай, і сем’ям сыноў хопіць».
Святлана ЯСКЕВІЧ
Прэв’ю: famt.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/bulba
[4] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-voblasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/uradzhay