Свята зладзілі на базе адпачынку «Прывал», што на беразе Нёмана. Маляўнічая феерыя стала традыцыйнай напрыканцы лета. Але з кожным годам набывае новыя рысы. Сёлета свята адбылося надзвычай маштабным, а яркія фарбы «холі» успыхвалі на працягу двух дзён.
Арганізатары падрыхтавалі нямала сюрпрызаў для наведвальнікаў, якіх з кожным годам становіцца ўсё больш. Асаблівае ўражанне ад каляровага свята атрымалі дзеці. Дарослыя таксама не адставалі і дружна весяліліся, запускаючы адзін у аднаго мяшочкі з фарбай. Тыя, хто хацеў проста паназіраць за смешнымі падзеямі, маглі гэта зрабіць у спецыяльных зонах адпачынку. Адтуль можна было ўбачыць, як месца актыўнага фэста пераўтвараецца ў вялікую карціну ў стылі імпрэсіянізму.
Для свята арганізатарам спатрэбілася некалькі сотняў кілагарам мяшочкаў з фарбай. Пасля каляровага фэсту ўсіх чакала пенная вечарына і дробны душ вакол пляцоўкі. Як аказалася, фарбы «холі» лёгка адмываюцца як са скуры, так і з адзення. Многія ўдзельнікі пакінулі каляровы фэст з добрымі ўражаннямі і мноствам фотаздымкаў.
Маргарыта УШКЕВІЧ
Фота Яна ХВЕДЧЫНА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/margaryta-ushkevich
[2] https://zviazda.by/be/author/yan-hvedchyn
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[5] https://zviazda.by/be/tags/festyval-farbau
[6] https://zviazda.by/be/tags/colorfest