VІІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе 28—29 верасня ў Мінску і Мінскай вобласці.
Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МЗС Беларусі па выніках сустрэчы міністра гэтага ведамства Уладзіміра МАКЕЯ са сваім расійскім калегам Сяргеем ЛАЎРОВЫМ, якая адбылася ў Маскве.
Міністры замежных спраў дзвюх краін разгледзелі шырокае кола пытанняў беларуска-расійскіх адносін, узаемадзеяння ў межах Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД і АДКБ, а таксама супрацоўніцтва на міжнароднай арэне, у тым ліку на пляцоўках ААН і АБСЕ.
Бакі выказалі намер працягнуць сумесную работу, накіраваную на паэтапнае зняцце абмежаванняў па руху грамадзян праз беларуска-расійскую мяжу і ўзнаўленне транспартных зносін.
«У кантэксце правядзення VІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, запланаванага на 28—29 верасня 2020 года ў Мінску і Мінскай вобласці, бакі падрабязна спыніліся на міжрэгіянальных сувязях, якія з'яўляюцца значным складнікам расійска-беларускіх адносін і садзейнічаюць раскрыццю патэнцыялу гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва дзвюх краін», — гаворыцца ў паведамленні.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/vii-forum-regiyonau-belarusi-i-rasii