Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага 19 верасня адкрывае новы сезон.
З беседы з мастацкім кіраўніком і рэжысёрам Сяргеем Кавальчыкам:
— ... Рэжысёр няспынна знаходзіцца ў пошуку. Яму патрэбна тэма, якая будзе яго акрыляць і натхняць. І тут яшчэ прысутнічае важны момант — рэжысёр павінен тонка адчуваць час. У кожнага перыяду заўсёды ёсць тэмы, якія гучаць. Калі ўзяць п’есы Шэкспіра, то ў іх ён фактычна апісаў цэлы жыццёвы цыкл. Сталеў яго герой, краіна перажывала розныя часы. Аднак невыпадкова аўтар заканчвае «Бурай», творам пра ўсёдараванне... Рэжысёр павінен уважліва слухаць і прапаноўваць гледачам тое, што будзе цікава і актуальна. І тут поспех, удача — рэчы другасныя, я на іх не звяртаю ўвагі. Адзінае, пра што мне даводзіцца думаць — гэта пра інтарэс гледача. Бо калі людзі не ідуць у тэатр, тэатру складана выжыць.
Увесь тэкст — у заўтрашнім нумары газеты «Звязда».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/teatr
[3] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-dramatychny-teatr-imya-gorkaga
[4] https://zviazda.by/be/tags/teatr
[5] https://zviazda.by/be/tags/spektakl