Для пілігрымаў, якія застаюцца [2] на нейтральнай паласе паміж Беларуссю і Украінай, будуць створаны неабходныя ўмовы. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей, перадае [3] БЕЛТА.
Па словах Генадзя Салаўя, грамадскія арганізацыі рэгіёна праявілі ініцыятыву і для грамадзян, якія рухаюцца на тэрыторыю Украіны, разгарнулі пункты для сагравання і харчавання. «Аблвыканкамам прынята рашэнне садзейнічаць паломнікам. Разгортваем модулі і палаткі. Таксама прынята рашэнне аб дадатковым падвозе прадуктаў. Мы зможам забяспечыць харчаваннем каля 900 чалавек», — сказаў губернатар. Ён запэўніў: арганізавана дакладная работа на бліжэйшыя дні.
Дапамагаюць валанцёры Чырвонага Крыжа. Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Ала Смаляк падкрэсліла, што сярод пілігрымаў - больш за 130 дзяцей. Будуць створаны неабходныя ўмовы для іх начоўкі і харчавання.
Работнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС разгарнулі на нейтральнай паласе тры модуля і адну палатку. Як паведамляецца, у цяперашні час мабілізуюцца рэсурсы з раёнаў рэгіёну.
Чакаецца прыбыццё палявой кухні.
Па наяўнай інфармацыі, яшчэ каля 400 пілігрымаў знаходзяцца ў Гомелі. Не выключана, што яны будуць прыбываць і з іншых рэгіёнаў.
Сітуацыя на кантролі кіраўніка дзяржавы.
Нагадаем, што на тэрыторыі пагранічных з Украінай раёнаў знаходзяцца [4] больш за 1,5 тыс. яўрэяў-хасідаў. Яны планавалі трапіць ва Украіну ў сувязі са святкаваннем 19 верасня Новага года па яўрэйскім календары.
Фота: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://zviazda.by/be/news/20200915/1600165338-bolsh-za-800-palomnikau-hasidau-znahodzyacca-na-neytralnay-palase-pamizh
[3] https://www.belta.by/regions/view/dlja-palomnikov-na-nejtralnoj-polose-mezhdu-belarusjju-i-ukrainoj-sozdadim-vse-uslovija-solovej-406837-2020/
[4] http://zviazda.by/be/news/20200914/1600091496-na-terytoryi-pagranichnyh-z-ukrainay-rayonau-znahodzyacca-bolsh-za-15-tys
[5] https://zviazda.by/be/tags/piligrymy
[6] https://zviazda.by/be/tags/dapamoga
[7] https://zviazda.by/be/tags/myazha
[8] https://zviazda.by/be/tags/gomel