Унікальную аперацыю правялі беларускія дзіцячыя кардыяхірургі Дзіцячага хірургічнага цэнтра, пра што паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
У РНПЦ «Маці і дзіця» нарадзілася маленькая Аліса. На момант нараджэння дзяўчынка важыла ўсяго 930 грамаў. У выхадныя было прынята рашэнне аб пераводзе яе ў Дзіцячы хірургічны цэнтр для правядзення аперацыі.
Як расказаў урач-кардыяхірург, загадчык аддзела дзіцячай кардыяхірургіі і ДХЦ Юрый Ліннік, у дзяўчынкі быў дыягнаставаны прыроджаны парок сэрца. Безумоўна, гэта дастаткова распаўсюджаная паталогія пры такой крытычнай масе цела. Аднак урачы выявілі ў малой падазрэнне на фарміраванне каарктацыі (звужэння) аорты. У выніку было прынята рашэнне аб правядзенні тэрміновага хірургічнага ўмяшання.
Аперацыя выконвалася праз невялікі разрэз на спіне, без штучнага кровазвароту і доўжылася паўтары гадзіны.
Алена КРАВЕЦ
Прэв’ю: med-kontakt.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-kravec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/serca
[5] https://zviazda.by/be/tags/aperacyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/urachy
[7] https://zviazda.by/be/tags/kardyyalogiya