Паводле прагнозаў, сёлета агульная працягласць новых чыгуначных ліній у Кітаі дасягне 4,4 тысячы кіламетраў на фоне нарошчвання інвестыцыі ў інфраструктуру для падтрымкі эканомікі. Пра гэта паведаміла кампанія China State Railway Group, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
У прыватнасці, працягласць высакахуткасных чыгуначных ліній, як мяркуецца, дасягне 2.300 км. Кітай паскорыў аднаўленне чыгуначных праектаў на фоне барацьбы з эпідэміяй COVID-19, пры гэтым інвестыцыі ў асноўны капітал у чыгунках дасягнулі 325,8 млрд. юаняў (каля 46,5 млрд. долараў) першай палове 2020 года, павялічыўшыся на 1,2 працэнта ў гадавым выражэнні, паведаміла кампанія.
КНР паабяцаў павялічыць эфектыўныя інвестыцыі ў гэтым годзе для падтрымкі эканомікі, нарошчваючы інвестыцыі ў будаўніцтва інфраструктур новага тыпу, новыя ініцыятывы ўрбанізацыі і буйныя праекты.
Прэв’ю: inosmi.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya