У Магілёве ў выніку пажару на тэрыторыі Магілёўскага камбіната сілікатных вырабаў пацярпелі два чалавекі, гаворыцца [1] на сайце МНС.
Пажар адбыўся 15 верасня. У 11.25 паступіла паведамленне аб атрыманні апёкаў двума работнікамі камбіната.
Як высветлілася, адбылася ўспышка ў апараце падрыхтоўкі алюмініевай суспензіі. З-за ўзгарання адзення траўмаваны 36-гадовы інжынер па ахове працы. Яго шпіталізавалі з апёкамі 80% цела. 50-гадовая работніца, якая падрыхтоўвала раствор, таксама атрымала апёкі — 10% адкрытых участкаў цела. Жанчына адпраўлена на амбулаторнае лячэнне.
Разбурэнняў няма, тэхналагічны працэс цэха не парушаны.
Абставіны і прычына пажару высвятляюцца.
Прэв’ю: grodnonews.by
Спасылкі
[1] https://mogilev.mchs.gov.by/novosti/322697/?_ga=2.214810391.1014783105.1600237804-959769959.1586760146
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/ceh
[4] https://zviazda.by/be/tags/pacyarpelyya