Тэхнічныя непаладкі на ААТ «Гродна Азот» ліквідаваныя, піша [1] БЕЛТА са спасылкай на канцэрн «Белнафтахім».
«Тэхнічныя непаладкі ліквідаваныя. Цэх «Карбамід-4» аднавіў працу яшчэ ўчора. Цэх «Аміяк-3» ужо выходзіць на штатную працу. Праблемы з адным з датчыкаў вывелі абсталяванне ў рэжым блакіроўкі і, адпаведна, да часовага прыпынку вытворчасці ў гэтых цэхах», — растлумачылі ў «Белнафтахіме».
У канцэрне адзначылі, што «спробы асобных рэсурсаў прывязаць дадзены тэхнічны інцыдэнт да забастовачнай тэматыкі не адпавядаюць рэчаіснасці».
Прэв’ю: belneftekhim.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/tehnicheskie-nepoladki-na-grodno-azote-ustraneny-belneftehim-406928-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belnaftahim-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/aat-grodna-azot