Ён праводзіцца ў дзвюх намінацыях: сярод студэнтаў і магістрантаў і сярод аспірантаў.
Галоўны прыз у кожнай намінацыі - грашовая прэмія ў памеры 1 тысячы беларускіх рублёў. Таксама грашовымі прэміямі ў кожнай з катэгорый будуць адзначаны конкурсныя работы, якія зоймуць другое і трэцяе месцы - 700 і 500 беларускіх рублёў адпаведна.
У конкурсе могуць прыняць удзел (як індывідуальна, так і ў складзе калектываў) студэнты, магістранты і аспіранты ўстаноў вышэйшай адукацыі і арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 30 кастрычніка накіраваць на электронны адрас konkurs@nbrb.by адпаведную заяўку і сваю конкурсную работу.
Пераможцы і прызёры конкурсу будуць абвешчаныя не пазней за 30 снежня бягучага года.
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе (тэрміны і парадак яго правядзення, а таксама патрабаванні, што прад'яўляюцца да ўдзельнікаў і іх конкурсных работ) размешчана на Адзіным партале фінансавай адукаванасці [1].
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] http://fingramota.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-bank