На тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў падчас разроўнівання пяску з каўша экскаватара вываліўся боепрыпас. Пра гэта паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама. [1]
На месца здарэння неадкладна выбылі супрацоўнікі раённага аддзела міліцыі і сапёрна-піратэхнічная група.
Паводле ацэнкі спецыялістаў, знойдзеным аб'ектам з'яўляецца фугасная авіяцыйная бомба вагой 100 кг часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Яна знішчана.
Спасылкі
[1] https://vk.com/uvdbrest?w=wall-59438470_8198
[2] https://zviazda.by/be/tags/baranavicki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne