У Першамайскі РУУС Мінска паступіла заява аб крадзяжы тавараў з крамы, размешчанай на вуліцы Карбышава. Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку хутка высветлілі асобу падазронага. Гэта быў 29-гадовы жыхар Гомельскай вобласці, паведамляе minsknews.by [1]
Вяртаючыся пасля сустрэчы з таварышам, ён заўважыў прыадчыненае акно ў краме. Пералазячы праз акно, зламыснік зламаў нагу. Але нават пры гэтым ён вынес з крамы 12 бутэлек алкаголю і 59 пачкаў цыгарэт. Мяркуючы па запісах камер відэаназірання, для гэтага госцю сталіцы прыйшлося скакаць на адной назе і поўзаць на каленях.
- Агульная сума нанесенай шкоды склала 590 рублёў. Вядома, што раней падазроны ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж, - распавяла начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-minske-vor-neudachnik-slomal-nogu-vo-vremya-soversheniya-prestupleniya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne