Вядомы беларускі мастак-карыкатурыст Алег Віктаравіч ПАПОЎ захапіўся маляваннем яшчэ ў школе — ахвотна афармляў сценгазеты. Адначасова быў і заядлым футбалістам… Але ж любоў да выяўленчага мастацтва перамагла: падчас вучобы ў ваенным вучылішчы звярнуўся да жанру карыкатуры. Першы малюнак у шматтыражцы пабачыў свет у 1978 годзе.
Сёння Алег Папоў — аўтар некалькіх дзясяткаў тысяч карыкатур! Многімі з іх наш даўні і актыўны сябар шчодра дзеліцца з чытачамі «Вожыка». Ад усёй душы жадаем Алегу Віктаравічу захаваць творчы ўздым яшчэ на доўгія гады, крочыць па жыцці з усмешкай і аптымізмам!
Друкуецца ў часопісе «Вожык» [2]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] http://zviazda.by/be/edition/vozhyk
[3] https://zviazda.by/be/tags/mastaki-vozhyka-zhartuyuc