Сёння ў гэтай старажытнай справе дапамагаюць аўтаматыка і электроніка, але, як і ў мінулым, галоўнай умовай працоўнага поспеху застаецца ўласнае прафесійнае майстэрства.
Паліна Трыбухоўская (на здымку справа) прыйшла працаваць на мінскі хлебазавод № 6 з дыпломам, які сведчыць, што маладая работніца дасканала валодае пяццю кваліфікацыямі. Ёй даручылі адказны працэс на ўчастку закваскі.
Інжынер-тэхнолаг Алена Шкель (на здымку злева) занятая на іншым участку вытворчасці, яна сочыць за якасцю сыравіны. Хлеб «Спадчына», які выпякаюць на прадпрыемстве, ахвотна набываюць у крамах сталіцы і навакольных гарадоў і вёсак.
Яўген Пясецкі, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/hleb
[4] https://zviazda.by/be/tags/prafesiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/hlebapyoki