На паштамце ў Мінску 18 верасня пройдзе віктарына да 25-га дня нараджэння нацыянальнага аператара паштовай сувязі Беларусі (адзначаецца 20 верасня), піша [1] агенцтва «Мінск-Навіны».
Супрацоўнікі прадпрыемства падрыхтавалі пазнавальныя пытанні пра гісторыю пошты і яе паслугі. Удзельнікі, якія правільна адказалі на пытанні, атрымаюць у падарунак памятныя сувеніры.
Таксама 18 верасня ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі пройдзе акцыя «Дзень посткросера». А па 20 верасня з дапамогай інтэрнэт-сэрвісу «Віншаванні са святамі» любы ахвочы зможа бясплатна аформіць віншаванні родным і блізкім. Яны будуць раздрукаваныя на маляўнічых бланках і дастаўлены атрымальніку.
Прэв’ю: politring.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/pochtovuyu-viktorinu-s-podarkami-provedut-dlya-minchan-18-sentyabrya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belposhta-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/poshta
[4] https://zviazda.by/be/tags/viktaryna