Тэлеканал «Беларусь 3» адзначыць у эфіры 100-годдзе з дня нараджэння акцёра, рэжысёра і сцэнарыста, народнага артыста СССР Сяргея Бандарчука, перадае [1] БЕЛТА са спасылкай на Белтэлерадыёкампанію.
25 верасня ў 10.05 і 19.40 гледачоў чакае дакументальны фільм з цыкла «Апошні дзень», прысвечаны памяці Сяргея Бандарчука, а ў 14.20 і 21.05 будзе паказана першая кінастужка майстра — ваенная драма «Лёс чалавека» [2], створаная па аднайменным апавяданні Міхаіла Шолахава.
«Сам рэжысёр выканаў у фільме галоўную ролю — цесляра Андрэя Сакалова, які перажыў пакуты і выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, адстаяў сваё права называцца чалавекам і захаваў здольнасць любіць», — адзначылі ў Белтэлерадыёкампаніі.
Прэв’ю: mayaksbor.ru
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/telekanal-belarus-3-adznachyts-u-efiry-100-goddze-z-dnja-naradzhennja-sjargeja-bandarchuka-91839-2020/
[2] http://zviazda.by/be/news/20200917/1600348081-yakiya-mastackiya-filmy-paglyadzec-pa-telebachanni-na-nastupnym-tydni
[3] https://zviazda.by/be/tags/rezhysyor
[4] https://zviazda.by/be/tags/syargey-bandarchuk
[5] https://zviazda.by/be/tags/kino
[6] https://zviazda.by/be/tags/film
[7] https://zviazda.by/be/tags/telebachanne