Пад Слонімам грузавік насмерць збіў двух мужчын, якія з’яўляліся ўдзельнікамі іншага ДТЗ, гаворыцца [1] на старонцы ва УКантакце ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Папярэднічала смяротнай аварыі яшчэ адно ДТЗ. Увечары 16 верасня на 51-км трасы Баранавічы — Ваўкавыск — Пагранічны — Гродна аўтамабіль «Аўдзі» збіў 50-гадовага пешахода. Мужчына, пазначаны святлоадбіўнымі элементамі, ішоў па краі праезнай часткі і каціў веласіпед.
Кіроўца «Аўдзі» выйшаў з машыны, каб аказаць дапамогу пешаходу. Праз некалькі хвілін абодвух мужчын збіў сустрэчны МАЗ. Яны загінулі.
На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ, медыкі, следча-аператыўная група. Прычыны і абставіны ДТЗ будуць вызначаныя падчас расследавання крымінальнай справы.
Спасылкі
[1] https://vk.com/grodnogai
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[4] https://zviazda.by/be/tags/mashyna
[5] https://zviazda.by/be/tags/pacyarpelyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/zaginulyya