Стала прафесійнай спартсменкай.
20 гадоў таму гісторыя «дзяўчынкі ў баскетбольным шары» ўзрушыла ўвесь Кітай, і не толькі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Гэтую дзяўчыну завуць Цянь Хун’янь, яна нарадзілася ў вёсцы правінцыі Юньнань ў 1996-м. Калі ёй было 4 гады, яна трапіла ў аўтааварыю, з-за чаго пазбавілася ніжняй паловы цела. Яе сям’я была настолькі бедная, што не змагла ёй купіць штучную канечнасць. Але яе дзядуля знайшоў на вуліцы баскетбольны мяч і паклаў яе цела ў яго, каб дапамагчы ёй перасоўвацца.
Яе гісторыя і вясёлы характар кранулі многіх людзей. Яны зрабілі для яе ўсё магчымае, у тым ліку звярнуліся да трэнера нацыянальнай зборнай інвалідаў — плыўцоў Чжан Хунху. Ён пачаў яе трэніраваць. Гэта было складанай задачай, бо ў дзяўчынкі не было ног, што вельмі важна для плавання. Аднак, дзякуючы сваім намаганням, Цянь Хун’янь заваявала тры медалі ў спаборніцтвах дзяржаўнага ўзроўню ў 2010-м, а ў 2016-м яна прыняла ўдзел у Паралімпійскіх гульнях у Рыа.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya