Знаходзіцца ў гарах Цыньліншань.
Мясцовасць Яацзылян, якая размешчана ў гарах Цыньліншань (правінцыя Шэньсі, Паўночна-Заходні Кітай), — месца пражывання такінаў, рэдкага віду жывёл, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Такіны — парнакапытныя млекакормячых сямейства, насяляляюць Усходнія Гімалаі. Вышыня ў карку каля метра, даўжыня тулава — 120-150 см, маса цела дасягае 300 кілаграмаў. У такінаў вялікія рот і вочы, маленькія вушы. Ён пакрыты тоўстай залацістай скурай.
Рогі такінаў нагадваюць рогі буйвала. Статкі гэтых жывёл пасвяцца на стромкіх горных схілах і ўяўляюць сабой дзіўнае відовішча.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya