Адбылася тэлефонная размова прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай (IIHF) Рэнэ Фазелем. Падчас размовы былі абмеркаваныя актуальныя пытанні падрыхтоўкі да правядзення чэмпіянату свету 2021 года ў Мінску і Рызе, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе ўрада.
Бакі падкрэслілі прыхільнасць прынцыпу «спорт па-за палітыкай». Рэнэ Фазель у сваю чаргу адзначыў, што ў час праведзенага 17 верасня ў Цюрыху пасяджэння савета IIHF была пацверджана пазіцыя, што пераносу мерапрыемствы па палітычных прычынах быць не можа, а падрыхтоўка да правядзення турніру працягнецца.
«Беларускі бок з разуменнем ўспрыняў рашэнне савета аб стварэнні экспертнай групы для правядзення ўсебаковага аналізу бягучага статусу падрыхтоўкі турніру і выпрацоўкі аптымальнай стратэгіі ў дачыненні да яго правядзення з улікам развіцця сітуацыі з COVID-19. Была падкрэслена гатоўнасць да аказання максімальнага садзейнічання экспертнай групе ў яе працы», - адзначылі ў прэс-службе.
Рэнэ Фазель дадаў, што ў IIHF няма сумненняў, што турнір пройдзе на высокім арганізацыйным узроўні і стане сапраўдным святам, які аб’ядноўвае аматараў хакея з усіх краін.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/golovchenko-obsudil-s-glavoj-iihf-podgotovku-k-chempionatu-mira-po-hokkeju-v-2021-godu-407383-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/hakey
[3] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[4] https://zviazda.by/be/tags/rene-fazel-0