АВЕН. Верагодны поспех на службе, якога вы зусім не чакалі. У дзелавых кантактах праявіце асцярожнасць, нельга выключаць падман і маніпуляцыі, асабліва ў панядзелак. Будзьце ўважлівыя пры новых знаёмствах. Людзі могуць вам адкрыта хлусіць і выкарыстоўваць у сваіх мэтах. Зараз лепш мець зносіны з даўнімі сябрамі і партнёрамі. У пятніцу і суботу зоркі раяць ушчыльную заняцца пытаннямі выхавання дзяцей.
ЦЯЛЕЦ. Будзеце выяўляць у сабе ўсё новыя таленты, знаходзячыся на піку формы і працаздольнасці. Нечаканае заступніцтва ўплывовых людзей дазволіць атрымаць поспех у важнай справе, што значна павысіць ваш аўтарытэт сярод калег і дзелавых партнёраў. У пятніцу вы справіцеся з сямейнымі пытаннямі, рашэнне якіх раней выклікала ў вас цяжкасць.
БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні вы будзеце забяспечаны сімпатыяй і падтрымкай сяброў і аднадумцаў. На ўсе вашы пытанні і просьбы будуць адказваць «так». Вашу працу ацэняць па заслугах, атрымаеце салідны прыбытак і вельмі перспектыўныя дзелавыя прапановы. Самы час увасабляць у жыццё найбольш смелыя планы.
РАК. З лёгкасцю даможацеся поспеху і ў працы, і ў асабістым жыцці. Галоўнае — быць больш уважлівымі да новых ідэй, нават калі на першы погляд яны здаюцца абсурднымі. Здароўе палепшыцца, энергіі і сіл дадасца. Панядзелак можа стацца ўдалым днём для пошукаў і перамен, у тым ліку і змены месца жыхарства. Фінансавых праблем не прадбачыцца. У суботу магчымы нечаканы і прыемны падарунак ад каханага чалавека.
ЛЕЎ. Калі вы ўсёй душой зацікаўлены ў прасоўванні сваёй кар'еры, то на гэтым тыдні трэба шмат працаваць і пераканаўча выступаць на нарадах і планёрках. Ваш спакой і міралюбнасць згладзяць усе вострыя моманты, якія ўзнікаюць на рабоце. У чацвер непажадана вырашаць фінансавыя пытанні, гэта можа прывесці да непаразумення і рознагалоссяў. У суботу сачыце, каб вашы інтанацыі былі мяккія, паспрабуйце не павышаць голас на блізкіх людзей, яны будуць асабліва ўразлівыя.
ДЗЕВА. На гэтым тыдні будзеце схільныя да некаторага снабізму. Паспрабуйце паводзіць сябе больш тактоўна. Інакш жыццё хутка паставіць вас на месца. Аўторак небяспечны сваркамі і ўзаемным неразуменнем, людзі, якія побач з вамі, могуць быць узрушаныя і агрэсіўныя. У гэты дзень важна стрымліваць негатыўныя эмоцыі, пад іх уздзеяннем можаце нагаварыць лішняга. У другой палове тыдня сітуацыя зменіцца на вашу карысць.
ШАЛІ. Вы поўныя новых ідэй і натхнёна будуеце планы на будучыню, аднак не забудзьцеся абмеркаваць іх з блізкімі людзьмі. Аўторак небяспечны падманамі і ашуканствам. Серада і чацвер могуць стацца самымі спакойнымі днямі тыдня. Суботу пажадана прысвяціць вырашэнню асабістых праблем, інакш адносіны з процілеглым полам зусім сыдуць на нішто. У нядзелю не злуйцеся з-за дробязяў, будзьце мудрэйшыя і больш цярплівыя.
СКАРПІЁН. Жыць стане прыемна і радасна. Усё задуманае споўніцца, калі вы спакойна і дакладна будзеце рабіць сваю справу і ісці да мэты. Можаце разлічваць на каханага чалавека. Падтрымайце яго ідэю, яна прынясе пазітыўныя змены ў жыцці для вас абаіх. Не бойцеся рызыкнуць. Вас чакаюць вялікі прыбытак і поспех у кар'еры і сапраўднае шчасце ў каханні.
СТРАЛЕЦ. Тыдзень нялёгкі, хоць ніякіх асаблівых непрыемнасцяў ён і не абяцае. Істотна павысіцца назіральнасць, што зробіць вас у гэты перыяд выдатным псіхолагам. У аўторак і сераду будзе шмат зносін, знаёмстваў, важных сустрэч і перапіскі. У чацвер магчымыя спакусы і ілюзіі. Знізьце на рабоце нагрузку да разумнага мінімуму, па магчымасці адпачніце. Выхадныя правядзіце актыўна, і ўпадак сіл і сумны настрой застануцца ззаду.
КАЗЯРОГ. На службе адбываюцца важныя і спрыяльныя для вас падзеі, маеце ўсе шанцы вызначыцца, атрымаць павышэнне або знайсці новую прэстыжную работу. Аднак майце мужнасць прызнацца сабе і начальству ў тым, што вы ўмееце, а чаго не ўмееце рабіць, бо спадзявацца на чыюсьці дапамогу не давядзецца. У сярэдзіне тыдня можаце сутыкнуцца з інтрыгамі калег або з нядобразычлівымі адносінамі навакольных.
ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні многія планы, звязаныя з работай, атрымаецца ажыццявіць. Не выключаныя праблемы юрыдычнага характару, але вашы хваляванні будуць беспадстаўныя і хутка ўлягуцца. Спрыяльны тыдзень для новых знаёмстваў і спроб наладзіць сваё асабістае жыццё. На гарызонце аб'явяцца і старыя сябры. Аднак у іх могуць быць і схаваныя матывы. Не спяшайцеся прымаць іх у абдымкі.
РЫБЫ. Вашых сіл і аўтарытэту хапіла б на многае, але не варта распыляцца, інакш можаце забыцца і не зрабіць штосьці важнае. Серада — удалы дзень для паступлення на новую работу, для прэзентацый і для публічных выступленняў. У чацвер сітуацыя, якая склалася, можа запатрабаваць ад вас сур'ёзнасці і засяроджанасці, будзе проста неабходна прадумаць свае дзеянні, а затым прыступаць да вырашэння канкрэтных задач. Вам неабходна больш строга паставіцца да сваіх думак, слоў і ўчынкаў. Менш гаварыце, больш рабіце.
Прэв’ю: utro.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/garaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/garaskop-na-tydzen