У Віцебску пры пажары ў шасціпавярховым доме былі эвакуіраваны 10 чалавек, паведамілі ў прэс-службе МНС.
Інцыдэнт адбыўся 18 верасня.
«У 22.54 паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры на першым паверсе шасціпавярховага жылога дома ў Віцебску па вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС мясцовыя жыхары выратавалі гаспадыню жылля 1972 года нараджэння і грамадзяніна 1985 года нараджэння, які знаходзіўся ў яе ў гасцях. З апёкамі і атручваннем прадуктамі гарэння яны шпіталізаваны», - распавялі ў прэс-службе.
Супрацоўнікі МНС з кватэр пад’езда эвакуявалі 10 чалавек.
Прычына пажару высвятляецца.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk