Пасажырскі паром кампаніі Viking Line, на борце якога знаходзяцца парадку 280 чалавек, сеў на мель недалёка ад Аландскіх астравоў у Фінляндыі. Пра гэта паведамляе [1] ТАСС са спасылкай на тэлекампанію Yle.
Судна накіроўвалася з горада Турку ў Стакгольм.
Паводле інфармацыі Yle, пасажыраў сабралі на верхняй палубе, дзе яны чакаюць эвакуацыі. Усяго на пароме каля 200 пасажыраў і 80 членаў экіпажа. Падчас інцыдэнту ніхто не пацярпеў, сітуацыя на судне спакойная.
Як паведаміла берагавая ахова Фінляндыі, на месца прыбыло некалькі іншых судоў для падрыхтоўкі да эвакуацыі людзей.
Прэв’ю: reform.by
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/9504239
[2] https://zviazda.by/be/tags/paray
[3] https://zviazda.by/be/tags/finlyandyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne