Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў ураду вызначыць тэрміны паставак вакцыны ад COVID-19 у Беларусь і паведаміць яму да 15 кастрычніка, паведамляе kremlin.ru [1].
«Вызначыць тэрміны паставак вакцыны «Спадарожнік V» у Рэспубліку Беларусь. Даклад - да 15 кастрычніка 2020 года», - гаворыцца ў пераліку даручэнняў кіраўніка дзяржавы па выніках нарады з членамі ўрада.
Вядома, што Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўжо атрымала дакументы для правядзення клінічнага выпрабавання расійскай вакцыны ад каранавіруса «Спадарожнік V». Удзельнічаць у даследаванні будзе каля 100 добраахвотнікаў. Жадаючыя прыняць удзел у вакцынацыі могуць падаць заяўку на сайтах васьмі медыцынскіх устаноў, выбраных у якасці даследчых цэнтраў.
Прэв’ю: cis.minsk.by
Спасылкі
[1] http://kremlin.ru/acts/assignments/orders/64064
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus