Другі этап вучэнняў «Славянскае братэрства-2020» пройдзе ў перыяд з 22 па 25 верасня ў форме аператыўна-тактычнага вучэння, паведамляе Мінабароны [1].
Асноўная скіраванасць практычных дзеянняў войскаў - вядзенне сумесных дзеянняў у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі дзяржавы. Кіраваць вучэннем на дадзеным этапе будзе намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Сяргей Патапенка
У ім возьмуць удзел вайскоўцы Заходняга аператыўнага камандавання, сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, ВПС і войскаў пПА, ракетных войскаў і артылерыі, а таксама падраздзяленні двух злучэнняў паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Усяго ў практычных дзеяннях будзе задзейнічана каля 6 000 вайскоўцаў, звыш за 500 адзінак баявой тэхнікі. Пры гэтым ад Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі - каля 1 000 чалавек і да 100 адзінак баявой тэхнікі.
- Сумеснае вучэнне «Славянскае братэрства-2020» мае абарончы характар і накіравана на адпрацоўку сумесных дзеянняў груповак войскаў у адпаведнасці з існуючымі дамоўленасцямі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, а таксама далейшае ўмацаванне і развіццё інтэграцыйных працэсаў у рамках ўмацавання абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы, – адзначылі ў Мінабароны.
Спасылкі
[1] https://t.me/modmilby
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/vuchenni