Як паведамляе прэс-цэнтр магістралі, на 19 чыгуначных вакзалах ўсталявана абсталяванне для арганізацыі бясплатнай зарадкі такіх мабільных прылад.
У залежнасці ад месца размяшчэння кропкі для зарадкі зроблены ў двух відах. Стойкі з фірмовым афармленнем аснашчаны як разеткамі, так і раздымамі USB.
Дадаткова для зручнасці пасажыраў пад стальніцай стойкі абсталяваны кручкі для сумак або рукзакоў. На Беларускай чыгунцы звяртаюць увагу пасажыраў, што за захаванасць мабільных прылад і асабістых рэчаў падчас зарадкі адказваюць яны самі.
У прэс-цэнтры нагадалі, што на чыгуначных вакзалах таксама па-ранейшаму даступная паслуга платнай зарадкі мабільных прылад - калі за невялікую плату можна пакінуць тэлефон на зарадку пад наглядам работніка вакзала ці ў спецыяльнай ячэйцы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: teknolog.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bch