Кіроўцы змогуць 22 верасня бясплатна ездзіць у грамадскім наземным транспарце і метрапалітэне Мінска. Дастаткова прад’явіць пасведчанне кіроўцы і тэхнічны пашпарт на транспартны сродак, паведамляе [1] Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Гэтым правам аўтамабілісты могуць скарыстацца на падставе рашэння Мінскага гарадскога савета дэпутатаў № 226 ад 29 ліпеня 2020 года з нагоды правядзення ў Мінску Еўрапейскага тыдня мабільнасці і гарадской экалагічнай акцыі «Дзень без аўтамабіля» 22 верасня 2020 г.
Спасылкі
[1] http://minskpriroda.gov.by/infotape/news/on-22-september-the-public-transport-in-minsk-for-motorists-will-be-free/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-bez-autamabilya