У Беларусі ў студзені — жніўні ўведзена ў эксплуатацыю 2,13 млн кв.м жылля. Гэта на 3,4 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 23,8 тыс. кватэр.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 792,6 тыс. кв.м, або 37,1 працэнта ўсяго ўведзенага жылля.
З уведзенага жылля для чаргавікоў з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі пабудавана 598 тыс. кв.м.
У сельскіх населеных пунктах уведзена 678,4 тыс. кв.м, або 31,8 працэнта ўводу па краіне.
Прэв’ю: superomsk.ru
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/uvod-zhyllja-u-belarusi-u-studzeni-zhniuni-pavjalichyusja-na-34-pratsenta-91947-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zhyllyo
[3] https://zviazda.by/be/tags/kvatera