Міністэрства аховы здароўя Расіі дало дазвол на правядзенне клінічных даследаванняў вакцыны супраць каранавіруса, якая была распрацавана Федэральным навуковым цэнтрам даследаванняў і распрацоўкі імунабіялагічных прэпаратаў імя М.П.Чумакова Расійскай акадэміі навук, паведамляе [1] ТАСС са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
У даследаваннях, якія пачнуцца ў бліжэйшы час у Кіраве, Санкт-Пецярбургу і Новасібірску, прымуць удзел больш за 3 тыс. добраахвотнікаў. Гэта будзе адпавядаць патрабаванням Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і міжнародных рэгулятараў, што дасць магчымасць забяспечыць даследаванні дакладным аб’ёмам навуковых даных.
Добраахвотнікі атрымаюць усю інфармацыю пра магчымую карысць, рызыкі і нязручнасці, звязаныя з удзелам у даследаваннях. Пасля вакцынацыі грамадзяне будуць знаходзіцца ў ізаляцыі ва ўмовах стацыянара на працягу 16 дзён, іх стан будзе пад пастаянным кантролем урачоў. Плануецца, што клінічныя выпрабаванні будуць завершаны ў лістападзе бягучага года.
Прэв’ю: eadaily.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/9515135
[2] https://zviazda.by/be/tags/vakcyna
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus