Беларуская гандлёва-прамысловая палата 24 верасня адкрывае бізнес-курс «Акадэмія экспарту», які збярэ больш за 70 удзельнікаў, паведамілі [1] БЕЛТА ў БелГПП.
Прадстаўнікі айчынных прадпрыемстваў бясплатна атрымаюць тэарэтычныя веды аб развіцці экспарту і практычныя навыкі ў гэтай сферы.
«У аснове праекта — бізнес-курс „Школа экспарту“, які БелГПП праводзіць з 2018 года для практычнай і метадычнай дапамогі суб’ектам гаспадарання ў рабоце на экспартным напрамку. Яго выпускнікамі за два гады сталі 315 чалавек», — падкрэслілі ў БелГПП.
У 2020 годзе бізнес-курс пераўтвораны ў «Акадэмію экспарту»: пашырана тэматыка адукацыйных праграм. Лектары — вядомыя бізнес-трэнеры, выкладчыкі профільных дысцыплін вядучых ВНУ краіны, беларускія эксперты з багатым практычным вопытам знешнеэканамічнай дзейнасці.
У адкрыцці «Акадэміі экспарту» прымуць удзел старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, намеснік дырэктара Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці — начальнік упраўлення каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Павел Узяткін, кіраўнікі структурных падраздзяленняў БелГПП.
Прэв’ю: business.ru
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/akademija-ekspartu-belgpp-zbjare-bolsh-za-70-udzelnikau-92001-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-gandlyova-pramyslovaya-palata
[3] https://zviazda.by/be/tags/biznes-kurs
[4] https://zviazda.by/be/tags/pradpryemstvy
[5] https://zviazda.by/be/tags/biznes