Міністэрства фінансаў выдзеліць з рэспубліканскага бюджэту Br190 тыс. для сховішчаў прадпрыемства «Экарэс». Пастанова Савета Міністраў ад 18 верасня 2020 года нумар 544 афіцыйна апублікавана [1] на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Савет Міністраў адобрыў перадачу ў IV квартале 2020 года Мінгарвыканкаму міжбюджэтнага трансферу ў памеры Br190 тыс.
Грошы будуць выдзелены са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.
Сродкі пойдуць на тэхнічнае ўмацаванне сховішчаў радыеактыўных адходаў «Экарэса», якія закансерваваны і выводзяцца з эксплуатацыі.
Прэв’ю: budny.by
Спасылкі
[1] https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=C22000544&p1=1&p5=0
[2] https://zviazda.by/be/tags/groshy
[3] https://zviazda.by/be/tags/minfin
[4] https://zviazda.by/be/tags/byudzhet