У Львоўскай вобласці Украіны выкрыты крадзеж нафты ў асабліва буйных памерах з нафтаправода «Дружба» НАК «Нафтагаз Украіны», паведамляе УНН [1] са спасылкай на прэс-службу Офіса Генеральнага пракурора Украіны.
«... ў Львоўскай вобласці выяўлена пашкоджанне аб’екта магістральнага нафтаправода і крадзеж нафты ў асабліва буйных памерах (ч.2 ст.292, ч.5. Ст.185 КК Украіны)», — сказана ў паведамленні.
Адзначаецца, што падчас правядзення неадкладных ператрусаў у Стрыйскім раёне Львоўскай вобласці выяўлена дзейнасць нелегальнага стацыянарнага нафтаадгрузачнага комплексу.
Дадаецца, што канфіскаваны транспартныя сродкі, тэхніку, абсталяванне і іншыя прылады здзяйснення злачынства, а таксама каля 150 тон нафтапрадуктаў. Высвятляецца сума шкоды, нанесенай у выніку урэзкі ў нафтаправод.
Спасылкі
[1] https://www.unn.com.ua/ru/news/1893213-na-lvivschini-viyavili-rozkradannya-nafti-z-druzhbi-u-promislovikh-masshtabakh
[2] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[3] https://zviazda.by/be/tags/nafta