Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Палацы Незалежнасці ўручыў Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу КНР у Беларусі Цуй Цыміну ордэн Пашаны, паведамляе [1] БЕЛТА.
Гэтай узнагароды пасол удастоены за значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне палітычных, гандлёва-эканамічных, крэдытна-інвестыцыйных, навукова-тэхнічных і гуманітарных сувязей паміж Беларуссю і Кітаем.
Сустрэча кіраўніка дзяржавы з Цуй Цымінам адбылася ў сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі.
Цуй Цымін працаваў у Беларусі са студзеня 2014 года. За гэты перыяд беларуска-кітайскае супрацоўніцтва істотна актывізавалася па ўсіх напрамках. Беларускі бок высока ацэньвае асабісты ўклад пасла ў актывізацыю ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і КНР устаноўлены 20 студзеня 1992 года.
Прэв’ю: minsknews.by
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-uznagarodziu-pasla-kitaja-ordenam-pashany-92052-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/cuy-cymin
[3] https://zviazda.by/be/tags/orden-pashany
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus-i-kitay