Падчас аператыўна-спецыяльнага вучэння войскаў сувязі падраздзяленні выконваюць вучэбна-баявыя задачы ў некалькіх абласцях Беларусі, паведамляе Міністэрства абароны [1].
Для забеспячэння ўстойлівага кіравання ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны разгорнута сістэма сувязі і радыётэхнічнага забеспячэння.
Абсталяваны дзясяткі палявых вузлоў сувязі, арганізаваныя і устойліва функцыянуюць больш за 30 радыёрэлейных ліній сувязі, забяспечваюць перадачу патокаў інфармацыі 15 прывязак валаконна-аптычных ліній сувязі працягласцю ў 45 кіламетраў.
— У агульнай сістэме кіравання авіяцыяй, разгорнутай на 4-х палігонах, падраздзяленні 56 асобнага палка сувязі 23 верасня забяспечвалі працу авіяцыі Паветрана-касмічных сіл Расійскай Федэрацыі пры нанясенні бомбавых удараў па раёнах і цэлях на тэрыторыі 210 авіяцыйнага палігона ваенна-паветраных сіл і войск проціпаветранай абароны і суправаджалі высадку дэсанту на палігоне «Брэсцкі». Праца сувязістаў камандаваннем ВПС і войскаў ППА была ацэненая на «выдатна», — адзначыў камандзір 56 асобнага палка сувязі палкоўнік Андрэй Саўчанка.
Асабісты склад 56 асобнага палка сувязі працягвае выконваць вучэбна-баявыя задачы па забеспячэнні ўстойлівай работы каналаў і ліній сувязі, абмене адкрытай і закрытай інфармацыяй з выкарыстаннем усіх відаў сувязі.
Спасылкі
[1] https://t.me/modmilby
[2] https://zviazda.by/be/tags/armiya